Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МАЯ МАЛІТВА

Крыжы і кроў-людзкое семя‚  

Як хлеб‚ сьвятло‚ - штодзённы дар...  

Народжаны у Віфлееме‚  

Збавіцель наш і Уладар‚  


Як паміраючы бяз хлеба  

Аб хлебе‚ буду паўтараць -  

Зыйдзі яшчэ адзін раз зь неба  

Не навучаць‚ зыйдзі караць.  


Адамаў род ня верыць цуду‚  

Аслова праўды не кажы.  

І мы‚ як Ты‚ па волі Юды  

Пакуты зносім на крыжы.  


Зыйдзі‚ зьбяры раскрыжаваных‚  

Вядзі ў сьвяты‚ апошні бой.  

Нябожчыкі зь зямлі устануць  

І пойдуць з намі за Табой.


9.04.1950.  М. Кавыль

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.08.2009