Будзем жыць! Днямі яснымі, новымі
Пойдзем, пойдзем з табою ў гару,
Наша жытная і васільковая,
Несьмяротная Беларусь!
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Зноў сумуеш, сябра мілы мой:  

Вочы апусьціў - і твар журыцца.  

Кружыць сьвет нясталасьцю сваёй -

І няма табе дзе прыхіліцца.  


Колькі ты прайшоў ужо дарог,  

Колькі страціў сіл, і колькі планаў  

Лёс зьмяніць, бы чараўнік той, змог,  

Колькі здрад спаткаў ты і падманаў.  


Так жадаў ты шчасьце даганяць:  

Бегчы, крочыць - тое ж уцякае.  

Крыж з плячэй хацелася так зьняць,  

Сэрца ж кажа: Бог цябе чакае.  


Нас чакаюць! Дай сваю далонь -  

Разам пойдзем віхрам на сустрэчу.  

Што нам дождж, і што для нас агонь -  

З Богам пераможам страх, пустэчу.


  Я. Бартніцкі

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.08.2009