Дык жа знайце, чаго б я хацеў,
Аб чым думачкі толькі мае:
Каб мой люд маю песьню запеў
I пазнаў, аб чым песьня пяе!
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Давай, калі зможам,  

Праз дзень, праз гадок,  

Махнём у Валожын –  

У мой гарадок.  


Нічога такога:  

Сцярпім, як усе…  

Дарога, дарога  

Як трасца трасе.  


І так мне зайздросна  

Таму ручайку,  

Што ціха і проста  

Бяжыць па лужку.  


Ну што ж ты, нябога,  

Так хутка раскіс?  

Глядзі, ўжо дарога  

Куляецца ўніз.  


І з ходу – цвяроза  

Трывожымся мы:  

На ўзгорках, як козы,  

Застылі дамы.  


Нясём свае косці  

Вышэй і вышэй.  

Схаваўся пад мосцік  

І дрэмле ручэй.  


А вулка да вулкі –  

Што ў зруба вянкі.  

Цэнтральную гулка  

Сякуць жарабкі.  


Пра плошчу ні слова –  

Тут гмах у гмах.  

Адна пабудва  

Стаіць, як манах.  


Ды люба-прывычна  

Глядзець на дзяўчат,  

Бо з модай сталічнай  

Тут зговар і злад.  


Вандруюць па плошчы,  

Хоць выкуп плаці:  

На месцы ж – і цёшчы,  

На месцы – цясці.  


А згоду памножым –  

І дом – на газу…  

...................................  

То як, брат, Валожын?  

Не супраць? Звязу!


  Х. Чэрня

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 26.01.2012