Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЖАНЧЫНА ВЕКУ

Жанчына веку прайшла ўсе пакуты,  

Яна не шкадуе ніколі сябе,  

Каб сіла была, разрэзала б путы,  

Аддала б жыцьцё для Радзімы свае.


Сёньня ў астрогі яе не хапаюць.  

Старая, глядзі, як крыжуюць твой Край!  

Як лепшыя людзі сярод вас зьнікаюць!  

Хай сэрца тваё паглынае пажар!


Пячэ і баліць, не відаць дапамогі,  

Свае пазалезьлі, бы зайцы, ў кусты,  

Крочыць яна па разьбітай дарозе,  

Хоча лепшую долю ўнукам знайсьці.


Клікалі ў Штаты, у Польшчу гукалі,  

Летувісы прасілі прыехаць да іх,  

Ізь Лепеля сябры к сабе запрашалі,  

Пабачыцца, успомніць ды пагаманіць.


Разам былі яны зь ёю ў Кенгіры,  

А тыя, што выжылі - сябры навек,  

Выйшлі жывымі зь сьмяротнай машыны,  

I вольныя сёньня пабачылі сьвет.


А наш застаўся мужык зацюканы,  

Ня ведаюць братцы, куды павярнуць,  

Яшчэ незагоены старыя раны,  

Новыя болей ранейшых пякуць.


Вясна 2001.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.08.2009