Па цернях йшоў ты з чыстаю душою,
Каб волю даць народу на зямлі,
Пякучым летам, сьцюжаю-зімою
Ламаў і рваў ты іга кайданы.
Не мелі моцы турмы і горлагі
Спыніць цябе, закрыць да волі шлях.
Мароз сібірскі, катаргі-дарогі
Не здолелі трымаць у ланцугах.
Сваім жыцьцём вы волю здабывалі,
Сталёвы град не мог у дол зваліць,
Як дзікай сьмерці зубы выбівалі
І ўсе ГУЛАГі праглі разваліць.
Вяліку ношу ўзьняў на свае плечы,
Праз усё жыцьцё цярністае пранёс,
Ды не растрос і не пусьціў на вецер,
Дзеля Радзімы сілы ты зьбярог.
Шлі за табою людзі ў выгнаньні,
Каб промень сонца хоць каму адчуць,
У час дзікунства сіл не шкадавалі,
Хацелі вольна людзі ўздыхнуць.
Кажуць, памёр, пакінуў нас... няпраўда!
Ты жыў, жывеш і будзеш вечна жыць.
Бо для асілкаў сьмерць непадуладна,
А сілу духу нельга пакарыць!
Такія людзі, як ты, не ўміраюць,
Жывуць, растуць, мацьнеюць з кожным днём.
Сьцяжыны іх быльлём не зарастаюць,
Вечная слава і гонар змагарам!