О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АЛЕСЮ АДАМОВІЧУ

У студзеньскі дзень зіма жыцьцё забрала,  

Ужо дзесяць год. Ты сярод нас жывы.  

Хоць паніхіду адпраўлялі рана,  

Магілу ўслалі кветкі і вянкі.


Твой дух, змагар, як сімвал у народзе,  

Як сьцяг-Пагоня, вечна будзе жыць  

Бо не навек на дол сонца заходзіць,  

Справы твае не здолеюць зацьміць.


Думкі твае - нястрымлівасьць змаганьня,  

Як промень чысты, подых на зямлі.  

Шкада, што зорка закаціла рана,

У барацьбе няроўныя былі.


Жыцьцёвы шлях прайшоў ты недарэмна,  

Пакінуў мора дабра, цеплыні,  

Каб ты адно ведаў, што краіне трэба,  

Як не хапае нам тваёй душы?


Адзін круціў старым быкам ты рогі,  

Сэрца трывала, але да пары.  

Нас многа тут, ды не было падмогі,  

Каб цябе мы ад сьмерці зьбераглі.


Зіма, мароз. Ды не пячэ ён душы,  

Ён кожны год не навіна для нас.  

Вязьлі цябе на вечны спачын у Глушу,  

У той нялёгкі для Радзімы час.


Цябе няма, - як сонца закаціла,  

Хоць дух твой з намі, не асілкі мы,  

Зьнішчае лепшых варожая сіла,  

Бяз вас усіх мы сёньня - не арлы.


Я веру, час настане лепшай долі,  

Тваёй надзеі, прагі да жыцьця.  

Ня скрочым мы, змагар, з тваёй дарогі,  

Край заквітнее і прыйдзе вясна!


26.I.2004.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.08.2009