Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДА 40-ГОДДЗЯ КЕНГІРСКАГА ПАЎСТАНЬНЯ

На сьмерць і зьдзек нас вялі з прысудам,

Ці судзіць, каб болей не ўваскрэс.

З магіл ўсталі і ажылі людзі.

І мы прыехалі ў Маскву на з'езд.


Падзея гэта каму не вяліка,

Для былых вязняў - Вялікодны дзень.

Хай зайграе на ўвесь сьвет музыка,

Абудзіць збалелыя сэрцы людзей.


Прыйшлі сюды палякі, украінцы,

Беларусы, з Каўказа жыхары,

Прыбалты, французы з-за граніцы -

З усяго сьвету людзі прыбылі.


Нас усіх адны канвоі гналі,

Адзін закон крывавае рукі.

Пад звон замкоў галодныя ўставалі

І чуць жывыя ногі валаклі.


Нашы ногі шляхі шліфавалі,

Цяжка было ад зямлі адарваць.

Нам дваццаць пяць. Мы жыцьця не зналі,

Не хацелі ў аковах уміраць.


Век маўчаць адны каменьні ўмеюць,

Пакуль не збудзіць людская рука.

Маўчалі мы, і не было надзеі,

Пад «ясным сонцам» не было жыцьця.


З-пад каменьняў рукі ўздымаюць,

Трава, кветкі, усё на волю ідзе,

Яны жыцьця і сонейка чакаюць.

У іх надзея нейкая жыве.


Мы ў астрогах былі не нямыя,  

Не плакалі, а гарэлі душой.

Быццам кветкі ўміралі ў пустыні

Пад узьдзеяньнем Кенгірскіх вятроў.


Вочы нашы былі там сухія,

Ва ўпалых грудзях бурлілася кроў.

Перад намі ў аковах Расея -

Краіна астрогаў і лагероў.


Упыхнуў вулкан ў грудзях закаваных,

Гора вясна не змагла больш стрымаць,

За волю, за праўду мы паўсталі -  

Пры такім жыцьці не страшна уміраць.


На хвілінку кайданы зламалі,

Жыцьцём адплацілі кожны свой крок.

Хоць сьмерць і запрэткі чакалі,

А праўду убачыў сусьвету народ.


Выжыць, пражыць прысуджаны годы.

З торбай пустою куды нам ісьці?

Забралі дзіцем, а выйсьці старою,

Лепей ад танкаў ці куль памярці.


Я маладая ім не маўчала,

Прысуджана было мне дваццаць пяць,

Малагодкай у астрогі папала.

За што? Сама не магу вам сказаць.


Баяліся, што я расьці стану,

Змагу дабіцца чагось у жыцьці,

Болей віны і цяпер не адчуваю,

Пакутны крыж мушу вечна нясьці.


Сябры мае, астрожнікі, брацьце,

Таварышамі вас не назаву,

Хоць мы сядзім у сьмяротнай палаце.

Адну хлябалі з вамі баланду.


Калісь словы  «Вольны таварыш»

У песьнях славілі бальшавікі,

Нам прысуджаны былі кайданы,

Такога зьдзеку не зналі вякі.


Нас нумарамі там штампавалі,

Слова таварыш было не для нас,

На волі другога гатунку сталі,

Дарога закрыта, - ідзі ў калгас.


Многія з нас уваскрэсьлі, паўсталі,

На чужых землях прытулак знайшлі,

Ёсьць і такія як я, уміралі,

Не адкрыўшы для люду душы.


Чорныя дні вачэй не закрылі,

Белыя плямы раскрылі гады,

Сёньня сабраліся ў цэнтры Расеі,

Адкуль законы крывавы ішлі.


Хай усе людзі ўспомняць былое,

І не адпусьцяць другім такі лёс.

На зямлі Эўразіі сьвятое  

Людзі жылі больш без гора і сьлёз.


Сорак год - не каротка дарога -

Многа нашых цяпер ужо няма.

Былі мы людзьмі чужога бога

Нам воля і праўда была не дана.


Не верыцца, што мы падняліся,

З магіл усталі і сёньня жывём.

У сэрцы рускай зямлі зышліся,

Праз сорак гадоў спаткаліся зноў.


Каб на нашай планэце ніколі

Людзі такого не адчулі, як мы,

У бездоньнях чужых не блукалі,

Не чакалі больш вестак з турмы.


Усім шэрань пакрыла галовы,

Старымі сталі даўно-прадаўно,

Хвілінай маўчаньня родных успомнім,

Што за волю аддалі жыцьцё.


Я не за тое, каб турмаў не стала,

Я не за то, каб судзей не было,

Я за то, каб праўда панавала,

Надзея на волю была і жыцьцё.


Вясна 1994.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.08.2009