Каб выліць боль з душы і раны,
На сэрцы крыху пагасіць
Пішу лісты я сваёй маме,
Што на пагорку ціха сьпіць.
Яна і там мяне пачуе,
Мабыць, ціхусенька ўздыхне.
Далекі шлях, але ж прыйду я
Зімой халоднай да яе.
Мы пагаворым, як калісьці,
У тыя страшныя гады,
Лягчэй нам будзе перанесьці,
Пражыць ліхія халады.
Прыйдзе вясна, цяпло адчуем,
I лес зялёны зашуміць,
Адна, адну мы пашкадуем,
Удвох лягчэй нам будзе жыць.
Вясна і мары, пажаданьня
У людзей збываюцца, чаму?
Бо час прыходзіць адраджэньня,
Змагае лютую зіму.
Чаму мяне людзі ня чуюць,
Хоць словы-праўды я пішу,
Другія зёлачкі зьбіраюць,
А я выкладваю душу.
У мяне лёс ня той, што трэба,
Рана прыйшоў змагарны век,
Скаліста майго роду глеба,
Зь мяккай душою чалавек.