Цябе няма, ты не прыйдзеш на сьвяты
Не спытаеш пра лёс, дабрабыт,
Мы не пойдзем з табой ў Курапаты,
Не будзем болей хлебчык дзяліць.
Мы не пачуем больш слоў тваіх шчырых
Пра жыцьцё, пра змаганьне і лёс,
I пра тое, каб жыць для Радзімы,
Каб не ліць болей поту і сьлёз.
А гады нашы лепшыя ўкралі,
Скарацілі нам век ні за што,
Мы хадзілі, блудзілі, шукалі
Тых крыніц, адкуль льецца цяпло.
Нам каменьне пад ногі кідалі,
У вусны воцат як Богу лілі,
Нас палілі, тапталі, зжыралі,
Бог быў з намі, мы выжыць змаглі.
А агонь, што бацькі запалілі,
У мінулым стагодьдзі, у час бураў,
Мы яго зьбераглі, не тушылі,
Не зьляцелі, як птушкі, у вырай.
Аганёк асьвятліў шлях да Волі,
Успыхнуў, сонца на небе зайграла,
Люд прачнуўся, затупалі коні,
А Пагоня нам сімвалам стала.
Заірдзеўся наш сьцяг у аблоках,
Сьцяг прарочы Бел-чырвона-белы,
У Беларусі - у сэрцы Эўропы
Гімны Волі над Краем ляцелі.
Аганёчак успыхнуў хвілёва,
І раскрыў беларус свае вочы,
Адраджалася матчына мова,
I наш люд распрастаў свае плечы.
Але плойма нястрыманых хваляў
З ўсіх бакоў на краіну валіла.
І здабыты прамень у змаганьні
Намаглася згасіць злая сіла.
Хоць і кволы, агеньчык курыўся,
Уздыхаў і сьвятлеў у пагоду,
I ён хутка б у час разгарэўся,
Каб не ліў на яго злодзей воду.
Тыя дрэвы, што сьвятло давалі,
З дуба, граба, сасны, нават грушы,
Моц жыцьця, што агонь спламяняе,
Валаклі на Усход злыя душы.
Страх іх браў, што агонь разгарыцца,
Каты сталі з карэньнямі рваці,
Тыя дрзвы, дзе шашлю ня ўбіцца,
Пагалоўна не месцы зьнішчалі.
Вось і выраслі ў нас Курапаты,
Не адны, сотні тысячаў стала,
Агонь ўспыхнуў, хлапцы і дзяўчаты,
Іх бароняць, хоць супроць дзяржава.