Колькі тут горычы людзі спазналі,
Усё добра, прыгожа - аб'едкаў шукалі,
Што выкідалі паны-афіцэры,
Галодныя дзеці падбірачкі елі.
У сьмецьці часта лупінкі зьбіралі,
У вадзе халоднай іх вымывалі,
Зь зельлем матуля ім страву варыла,
Усім даспадобы смакаў была.
Добра, што не бачыш - не страшнае гора,
Даўно ўсё прайшло - здаецца, ўчора.
Ці помніце вы, у чым дзеўкі хадзілі,
Самыя ткалі і самыя шылі.
Прыгожасьць дзявоча хлам пакрывала,
Якое жыцьцё, такая і дзяржава!
Мама сукенкі ўвечар памые,
Ранкам прасуе, дзе трэба, падшые.
Вось гэдак у школу нас выпраўлялі,
Лепшага людзі, сапраўды не зналі,
Пра «мудрага» Сталіна песьні гулі,
Бацькоў у Курапаты расстрэльваць вязьлі.
Вы чуць старэйшы за нас з вашым братам,
Кінулі хату, пайшлі ў сьвет за шчасьцем.
Сьвет наш вялікі, а доля малая,
Бо па нашай Краіне чужынец гуляе.
Божа, да вайны колькі народу прапала!
А ў голас крычалі: «Сталіну слава!»
Успомню, на целе мароз прабягае:
Доля, ах доля, нікчэмна і злая!
Вось і рассыпалі нас, як фасолю.
Кожны, як мог, бараніў сваю волю,
Шчасьлівы той, каго турмы мінулі,
А многія радасьці той не пачулі.
Ссылкі, астрогі-зьнішчэньне народу,
«Нам Бог даў брацтва, шчасце, свабоду»!
Нашы бацькі ўжо даўно паўміралі,
Нечаста магілы іхні прыбраны.
Ваш брат сканаў на зямлі Казахстана,
На вашым сэрцы не гоіцца рана.
А я ўсё жыву, чагосьці чакаю,
Часта малюся - сваіх памінаю.
Адна я ў хаце з гора вершы пішу.
І ўсё пад падушку, ні ў кніжку лажу.
Тут не друкуюць - чужая дзяржава
А думаць іначай не маю я права.
Я рада, што вы разумнейшы былі,
Хоць вашы дарогі няплаўна ішлі,
Як мерзлаю бручкай кармілі дзяцей.
Але ж вы былі між разумных людзей.
І Бог памог выжыць, адолець бяду,
Я гэтага, людцы, і цяпер не магу,
А рада, што дома - не ў той мерзлаце,
Ды нейкую раду даю я сабе.
Вам я жадаю здароў'я, настрою,
Быць вясёлай і шчасьлівай душою.
Ведаю, дзеці вас любяць, шануюць,
Блага яны для жыцьця не шкадуюць.
Не маю адвагі ў людзей папрасіць,
Каб тыя ўспаміны ў кніжку слажыць.
Вяліка прызнацца, была ў нас сям'я,
Як мама цяпліла і мама жыла.
Сушыла жытнёвы для нас сухары,
Бо трое зь сям'і ў астрогах былі.
«Бацька любімы», што сонейкам звалі,
Імя яго Сталін, быў другі Цанава.
Таварышы два грузіны - два браты,
Планава была, люд нішчыць, работа.
Цяперь час прыйшоў белы плямы сьціраць,
Як жывы застаўся, то трэба скарыстаць.
Усё рабілі яны пакрыёма,
Тлушч наверх усплывае - гэта вядома.
Колькі ў жыцьці лютых жахаў прайшла,
Сама што пранесла пішу сабе я.
Каб ведалі людзі і больш не было,
Жыцьцё асталося, што варта жыцьцё.
Душы не раскрыеш, балюча яна,
То значыць, што зорка пагасла мая.
Што бачыла, чула пішу сёньня я,
Магчыма і сёньня скрабла б я зямлю,
Вы мне прыказалі: я вершы пішу.
Вам дзякую я, што параду далі:
І белыя плямы раскрыць памаглі.