Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЛІСТ МАМЕ

Колькі год Вы мяне прачакалі,  

Колькі ночак Вы спаць не маглі.  

I каціліся сьлёзы па твары,  

Як чыталі зь няволі лісты.


Калі ліст без цэнзуры прыходзіў  

(Хтосьці з вольных яго пераслаў),  

Хоць пісаўся ў тайзе на марозе,  

Ён Вам праўду заўсёды казаў.


Вы верылі, - я ўваскросну,  

Хоць навек асудзілі мяне,  

Так праходзілі леты і вёсны,  

У часы працы чакалі, і ў сьне.


Як зімою кудзелечку пралі,  

Тонку, доўгую нітку вялі,  

Рушнікі для мяне вышывалі,  

Вы надзеяй і верай жылі.


У нас часта надзея зьнікала,  

Калі мёртвых паролі штыком,  

Я бязь веры тады ліст пісала,  

I няслася трывога ў дом.


Мне прабачце, што і гэтак рабіла,  

Бо хацела, каб сьвет праўду знаў,  

Не замоўкла, як пешка, Расія,  

Салжаніцына Бог нам паслаў!


У тайзе, як марозы кіпелі,  

Мінус сорак, нас гналі піліць,  

Мы кастры на будоўлях палілі,  

Каб так гліну маглі растапіць.


На будоўлях мы печы рабілі,  

Не сабе, а прыблудным гасцям,  

Мы чыгунку ўжо пралажылі,  

На сваіх, на нявольных касьцях.  


Кожны марыў вярнуцца дахаты,  

Хоць гуляла тут сьмерць на ўсю шыр,  

Там будоўлі, як ў нас Курапаты,  

Там марозы - не трэба магіл.  


Я хацела, каб ў сьвеце пачулі,  

Гэты «рай» пад назовам Саюз,  

Дзе ваўкі ноччу голасна вылі,  

Ім дакучваў таксама мароз.


Час ішоў, Бог дазволіў мне жыці,  

Прабач, мама, за лісты мае,  

Хай больш сэрца тваё не баліць,  

Я сама раскажу ўсё Табе.


У астрозе час хутка ляціць.  

Мала лета, а доўга зіма.  

Не сагрэтыя душы. Ляжыць  

Наша вотчына тут - Калыма.


23.XII.2001.  Н. Дземідовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 12.08.2009