Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДОМІК БАГДАНОВІЧА

Туі, Іудзіна дрэва і пілы агаваў.

Пала сьцежка жыцьця на апошні, сьмяротны парог

І разьлілася ў тваю, як сьвятло, неўміручую славу,

Сонцу якой пазайздросьцяць і космас, і людзі, і Бог.


Весьняе неба ня ведае, плакаць надалей ці годзе.

Гольлямі ўніз пацягнуўся праз хмары сонечны куст,

Ў хатку, дзе згасла тваё беднае дваццацігоддзе,

Ў хатку, дзе ўспыхнула сонцам любові твая Беларусь.


Кажуць, разбураць цябе. Але хай сабе новая рана,

Хай справядлівасьць яшчэ раз будзе стаптана ў жыцьці, –

Гэты маленькі дамок праз вакно тваёй ночы астаньняй

Будзе да скону зямнога ў вечнасьць нашчадкам сьвяціць.


1971  У. Караткевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 15.07.2009