Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Вёслы мае разрываюць ноч

Чорнай азёрнай вады.

Іскра агню мне міргае: «Ня збоч

І прыплыві сюды».

І ўяўляюцца ў зьявах асеньняй тугі

Валасы, цеплыня грудзей...

А ў затоках дрыжаць і дрыжаць сітнягі

Ў бясконцай асеньняй вадзе.

Ветравей, ты падзьмі над няўтульнай вадой,

Панясі над прадоньнем начным,

Каб хутчэй у абдымках каханай маёй

Я прачнуўся ў ложку маім.


30.XI.1970.  У. Караткевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 15.07.2009