Зьмяніць кірунак, здрадзіць Краю
Суровы лёс ня змусіць нас,
Мы будзем роднай Беларусі
Сынамі вернымі ўвесь час.
Янка Золак
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БАЛАДА ПРА АРХАНГЕЛАЎ

Днём і ўначы і ранкам

Пошчак падкоў пад зямлёй:

Гэта конныя скачуць архангелы

Па дарогах планеты маёй.

Бяздумныя, падшыя, сьветлыя,

Поўсьць на німбах расьце,

Замест сумленьня – дубінка,

І замест сэрца – касьцет.

Абыякава і бяздумна

Архангелы топчуць расу.

Невядома нікому на сьвеце,

Што яны людзям нясуць.

Невядома – турму або волю,

Невядома – дабро ці зло,

Але моўчкі чорныя птушкі

За імі ўстаюць на крыло.

Перад імі лунае гора,

За імі лунае жах,

Рудымэнты крылаў, пагоны

Лунаюць на іхніх плячах.

Па дарогах зямнога шара

Крылатая скача раць,

І мёртвыя крылы ня могуць

Да сонца ніводнага ўзьняць –

Таму што на цяжкіх крылах,

Апушчаных змрочна ў імгле,

Ўсьсядае мана на правым

І здрада – на левым крыле.


1968  У. Караткевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 10.07.2009