Адзінай мэты не зракуся,
І сэрца мне не задрыжыць:
Як жыць – дык жыць для Беларусі,
А без яе – зусім не жыць.
Ларыса Геніюш
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АФІЦЭРУ ЛІСАНЕВІЧУ

                                    Яму прапанавалі выклікаць на дуэль Лер-

                                    мантава. Мы нічога болей ня ведаем аб ім.


«Добра... Я ведаю, што да чаго...

Што такое дзярмо і кроў.

Але што вы?!

Узьняць руку на яго?!

Ды лепей ужо... на цара свайго!

Ды лепей на ўсіх...

Так, на ўсіх... цароў.

Я яго не люблю... Вы сказалі: «Гадзёныш...»

Але вы, калі праўды тут трохі й ёсьць,

Пашукайце іншых,

Ад моху зялёных,

Што ўздымуць руку на сваю маладосьць.

Вы там можаце мне балбатаць аб годнасьці,

Абяцаць... ( – вашу маць!.. – )... кайданы ня куць...

Ды на Слова Народа, на Сэрца народа

Не ўздыму я ніколі сваю руку.

А вы там можаце... хай сабе плазам,

А мне пакіньце мой эскадрон...»

І гэтай ганьбай,

І гэтым адказам

Ў гісторыі Людства застаўся ён.

Зразумейце: ўсяго не ўзьнялася рука.

Усяго – на сорам пайшоў.

А пасьля?

Пасьля ён сьмерці шукаў

І, можа, недзе знайшоў.


24.VIII.1979.  У. Караткевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 10.07.2009