Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Без чвэрці світанне. Святло у акно

Струменіць ласкава, бы матчына слова.

Натхненне? Якога адцення яно?


У скверы здзічэлым шчэ вухаюць совы,

А першыя промні ў расе зазвінелі

На дыялекце забытае мовы.


На росныя, лёгкія сяду арэлі,

І вочы заплюшчу, і ўраз адштурхнуся…

Гэй, сонцу насустрач!

                              Давай, паляцелі!

Глянь — вусень!



  Г. Новік

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 05.07.2011