Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АБЯЦАНАЯ ЗЯМЛЯ

Мы апынуліся на свяце ў зале,

Калі прайшлі апошнюю з дарог.

Дык дзе Зямля, якую абяцалі? –  

Але й падлога падае з-пад ног!

Вакол агні, салодкія напоі...  

Ды слёзы на вачах тваіх ізноў.

Размова пачынаецца з табою,  

Але паўзмрок не прапускае слоў.

Ужо заслала твары сінім дымам,

І сябра прашаптаў табе: “Бывай!” –

А ты глядзіш бліскучымі вачыма

І сустракаеш Абяцаны край!


  Г. Аўчыньнікава

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 06.04.2011