Не бядуй, што сьнег халодны
Скрые землю ад вачэй:
Не загіне край твой родны
У тэй цемені начэй!
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

АБЫ НЕ БЫЛО ВАЙНЫ

Кватэра. Святло... Здранцвенне.

Хаваюцца ранкам сны.

Якога табе гарэння?

Абы не было вайны!

Навошта?

Хапае хлеба,

Да хлеба і для вачэй.

Паволі змагацца трэба.

Навошта табе – хутчэй?

Жалезную моц Пагоні

На кветкі і каласкі

Змянілі! Сядзяць на троне

Вар’яты-кіраўнікі,

Нашчадкі стаптанай мовы,

Ганебных часоў сыны.  

На вуснах – чужыя словы…

Абы не было вайны!

Мы мірныя, братка, людзі,

Мы любім святло вясны,

А будзе тыран, не будзе –

Абы не было вайны.


  Г. Аўчыньнікава

вэрсія для друку

Адзнакi: 10.0 /1 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 06.04.2011