Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Аб шчырасці прасіла колькі раз,

Ды бачылі патрэбы ў гэтым мала.

Зрабіліся чужымі – напаказ…

Ці гэтага ад блізкага чакала?

Дажджамі размываліся сляды,

Губляліся ў вачах адбіткі зораў.

– Чаму ты сёння сумная?  

“Бо ты чужы мне стаў,” –  

падумала з дакорам...

Ішлі, за рукі ўзяўшыся, ўначы,

Спляталіся пачуцці ў дзіўным віры...

Мы сёння развіталіся.

Маўчы,

Бо гэта быў учынак самы шчыры.


  Г. Аўчыньнікава

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў Купаліна 06.04.2011