Малюся я небу, зямлі і прастору,
Магутнаму Богу – Усясьвету малюся,
Ва ўсякай прыгодзе, ва ўсякую пору
За родны загон Беларусі.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

САСКІ

Нас вуліц зімных шкло са склепаў

Сустрэла вопраткай фірмовай,

Мы зазірнулі ў Ogrod Saski

Дзе zolnierz з Armii Ludowej

Сьпіць нерухомым сном навечна,

І промні мірскага агню

Аб мэнках жаляцца яму.


Тым двум мы ў вочы паглядзелі,

Што сьцерагуць труну вайскоўца.

Загад выконываць павінны –

Не вымавілi нам і слоўца.

І самі ўжо як нежывыя,

Калі ж мы крочылі ад іх,

Нясьмелы шэпт схапіў мой слых.


Размову іх я не разслухаў,

Мароз квяліў мне вочы сьнегам,

Сьняжынкі сёхталі начныя,

Я быў адзін пад глюзным небам.

Мы крочылі назад дахаты,

І манекены без галоў

Нам не ківалі ўсьлед дамоў...


1999  Бога

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 07.07.2009