Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЧОРНЫ БУРНОС

     

Па сьнежным калідоры,

Пад лямпачкамі з сонца,

Сярод шпітальных сьценаў

Ляціць народ бясконца.


У вопратках з бавоўны,

Са скурай белых рухаў.

Я – белае на белым –

Спацыр раблю па гукам.


Цябе ніхто ня бачыць,

Іх вочы на падлозе.

Бурнос чарнявы з плечаў, –

З усімі йдзеш у возе


Табе маўчу: «Вітаю»

Вачыма: «Да сустрэчы»  

Я ведаю, ты чуеш

Няможны голас нечы...


1999  Бога

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 07.07.2009