Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БЕЛАРУСКАЯ ПАСТАРАЛЬ

Дрэмле рай пялёсткавы.

Пчол гудуць раі.

Рэчка грае ўсплёскамі.

Пара йдзе з ральлі.

Чуеш промняў дотыкі?

За любоў прымі.

(А ў каго ж усё-такі

Рукі... у крыві?)

Колькі ў краі зёлкавым

Ласкі, дабрыні!

Неба п’е вясёлкамі

Чысьціню крыніц.

Лепш любой экзотыкі –

Родны краявід.

(А ў каго ж усё-такі

Рукі... у крыві?)

Цеш душу над соткамі.

Галубоў кармі.

Выязджай прасёлкамі

На «свае кругі».

Думамі высокімі

Між жывых жыві.

(А ў каго ж усё-такі

Рукі... у крыві?)


2005-2006  Н. Гілевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 09.03.2011