Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

КАЛІ Б НЯ ТЫ...

Даруй мне ўсё, што можаш дараваць,

А што ня можаш – памалюся Богу,

Мо’ ён даруе, перш чым скіраваць

Маю душу ў апошнюю дарогу.

Мая душа... Якая толькі дрэнь

Ня сілілася завалодаць ёю!

Каб у бязмоўны, безаблічны цень

Ператварыць. Каб не была маёю.

I, можа, так бы й сталася даўно,

Калі б ня ты, мой ангел-выратоўца.

Калі б ня голас твой і не яно –

Табе адненькай ведамае слоўца.


1997, верасень.  Н. Гілевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 04.03.2011