Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БРАТКАМ ПАЭТАМ

Вы ўсё – аб дэмакратыі?

А дзе яна? Ну дзе яна?

Што песьня не за кратамі –

Ад сьвету не адзьдзелена?


Ня ходзіць падканвойнаю?

I не вісіць на почапцы?

Што можа птушкай вольнаю

Ляцець, куды захочацца?


Чаму ж, стуліўшы крылачкі,

Зьнямоглая, аціхлая,

Пад шэлест нейчай выручкі

Яна ледзь чутна ціўкае?


I ўжо жыцьцю ня радая,

Глядзіць на сьвет калекаю...

А вы – пра дэмакратыю!..

А вы – пра волю нейкую!..


27.XІ.1993.  Н. Гілевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 03.03.2011