Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ЗВАРОТ

Таварыш! Рускі і ўкраінец,

Яўрэй, татарын і паляк!

Мы ўсе ў адной жывем краіне,

З нас кожны кожнаму – зямляк.


Я да цябе зьвяртаю слова:

Ты паглядзі на тых між нас,

Каму дзяржавы нашай мова –

Кусок руды, а не алмаз.


Ты бачыш, як яны злуюцца –

Стратэгі гібельных інтрыг?

I плодзяць стосы рэзалюцый,

I падымаюць лямант-крык.


Але чаго? Каб хто спытаўся!

Не па нутру ім, што народ

З уласнай мовай не расстаўся

I не аддаў яе на звод.


Лічылі ўжо, што задушылі

Яго правы, яго пратэст,

Што ўжо амаль і завяршылі

Абезьязычаньня працэс.


А мова – вось: жыве, жывая!

I набірае сілу-моц.

I нас – душу з душой – яднае,

Як берагі надзейны мост.


I не пагроза мовам іншым,

Што тут гучаць здавён-даўна...

I ўсё ж мой кліч, на жаль, ня лішні,

I шлю яго я нездарма.


Таварыш! Хто б ні быў ты родам,

Якой ні быў бы ты крыві –

Ты лёс зьвязаў з маім народам,

Таму – як сын яго жыві!


1993  Н. Гілевіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 03.03.2011