Беларусь, Беларусь... гэтых слоў
Пойме музыку, хто ўсёй душой
І магутны, тужлівы іх зоў
Зловіць думкай сваёй жывой...
Уладзімер Жылка
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Памяці Яўгеніі Янішчыц


Ад самоты ні талент, ні Бог

                                               не ратунак.

Жыць самотна жанчыны ня ўмеюць.

Як для яблыка першы зямлі пацалунак –

Гэта боль і пачатак сьмерці,

Як для хвалі абдоймы жаданага плёсу –

Знак расстаньня адразу за стрэчай –

Для жанчыны дарункі багатыя лёсу

Пачуцьцё абвастраюць пустэчы.

I калі ў самым росквіце,

                                       самым узьлёце

Нават самая ў сьвеце шчасьліўка

На зайздросных вачах у нябыт адыходзіць

Сьпелым яблыкам,

                                хваляй вялікай –

Не шукайце прычын, не распальвайце

                                                                 страсьці,

Во адкрытая небу прычына:

У вялікім сваім, дабрабытнейшым шчасьці

Самотнай

                 была

                          жанчына.


  Л. Рублеўская

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 22.02.2011