Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

БАЛЯДА ПРА НЯСЬВІЖСКАГА ДОЙЛІДА

У Нясьвіжы ціхі вечар

Гасіць залатую восень.

Зь недабудаванай вежы

Муляры са сьмехам сходзяць

Да каханых і да жонак.

А адзін стаіць паныла.

Гэта – Казімір Ждановіч,

Дойлід князя Радзівіла.

Ён глядзіць туды, дзе нізка

Сонца вісьне на каштанах,

Дзе расьце тэатр нясьвіжскі

Для Уршулі, яснай пані,

Каб сыгралі п’есы пані

З бласлаўленьня волі Божай

Пра шчасьлівае каханьне,

Незалежнае ад грошай,

Пра людзей магутнай волі,

Што за талент шчасьце мелі.

I глядзіць паныла дойлід

На стварэньне рук умелых.

Будзе пані заставацца

Паняй – хай яна паэтка.

Ты ж – хоць сто збудуй палацаў,

Не твае палацы гэта.

I, як сонца шчыт чырвоны

Звонка падае з каштанаў,

Упадуць твае праклёны

У глухую ноч расстаньня.

I па ўсенькай Беларусі

Ты Нясьвіж праславіш горды.

Будзе ён, як песьня-скруха

Пра любоў тваю і годнасьць.

...У Нясьвіжы ціхі вечар

Залатую гасіць восень.

Зь недабудаванай вежы

Вецер горкі ўздых адносіць.


  Л. Рублеўская

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.02.2011