Гудам-звонам срэбна-медным
Звоняць звоны на званіцы.
Звоняць звоны ў час дзяньніцы,
Надвячэр’ем ясна-бледным...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

7 ЛІСТАПАДА 1990 ГОДА

Крыж за зорку вышэй назаўжды,

Ён – як зорка з абсечаным промнем

Нахіліўся над горадам сонным,

Дакрануўся да срэбнай вады.


Ён ня можа, ня лёс – пуставаць.

Ён жа створаны для выкупленьня.

Бог ці раб, дасканалы ці дрэнны –

Нехта мусіць на ім паміраць.


І загрукаў пад зорамі дах –

Сьвята зброі вянчаюць салютам.

Не знайшлося на сьвеце Хрыста –

Не знайшлося работы і Юдам.


І сьвятлее пахілены крыж,

Растае ў раўнадушнай прасторы.

Я вітаю прывычнае гора.

Божа, Божа,

                    чаму ж ты маўчыш?


  Л. Рублеўская

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 18.02.2011