Сьпяваці, і з часам, у добрую пору,
Выклікаць водклік у сонным сяле...
Ўсю Беларусь – неабнятну, як мора,
Ўбачыць у ясным, як сонца, сьвятле.
Янка Купала
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВЫБАР

На скрыжаваньні дзьвюх дзедаўскіх моў

Я слова ня маю для плачу.

I столькі за мною згарэла шляхоў –

Дарогі за дымам ня бачу.

Падвойнае неба сузор’і дваіць.

I справа, і зьлева – званіцы.

А слова патрэбна,

                              якое баліць,

I мова, якою маліцца.

А справа і зьлева спакойна плывуць

Бяздумныя, шэрыя хмары...

Удары званоў –

                           бы каменьні ваду –

Хвалююць іх цьмяныя твары.

Мяне перакрэсьліў адбітак крыжа.

Дзьве мовы –

                       як моцныя рукі –

Расьцягваюць душы.

А ў спратах душа

Хавае памерлыя гукі.

А хмары за ветрам плывуць і плывуць,

I дым асядае бясьсілы.

І крыж пахінуўся...

                                І ўладна завуць

Забытыя мною магілы.


  Л. Рублеўская

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 16.02.2011