Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ГІСТОРЫК

А вочы глядзяць стамлёна.

Да прагнага іх сьвятла

З паперы зжаўцелай, з тла

Ляцяць матылі імёнаў.

А колькі зьляціць у тло –

Ня вечна ж вачэй сьвятло...

Лістоў уздыхаюць крылы.

Яшчэ ўратаваны хтось –

Набудзе імя магіла.

Але на зыходзе сіла,

I поўня,

              і маладосьць...

I зноў шамацяць паперы

I цягнуць сьвятло з вачэй...

Было нам каму паверыць.

Ці будзе каму яшчэ?


  Л. Рублеўская

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 15.02.2011