О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ДЗІВА

У асеньніх крывых лазьняках

Памірала апошняе дзіва.

Справядлівасьці нельга чакаць –

Сьвет ня любіць дарыць справядлівасьць.

Дзіва гналі машыны і бруд,

Злыя людзі і добрыя людзі,

I яно апынулася тут –

Дзівакі паміраюць у брудзе.

Сіняй птушкай сядзіць у кустах,

Перабітыя крылы трапечуць.

Падпаўзае да лапак вада

З рабаціньнем пляўкоў чалавечых.

I апошнія іскры лятуць

Ад нябёсных, прытушаных пер’яў...

Трупік птушачкі, шэрай, як ртуць,

Знойдуць заўтра ў кустах піянеры.


  Л. Рублеўская

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 14.02.2011