Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Малеча зь вільготнымі вачыма

колеру канцэнтраванага аквамарыну

пазірала долу зь нябёсаў.

Бог сказаў:

– Я спашлю цябе на зямлю

камусьці на радасьць.

– Не, – прамовіла малеча. –

Я не хачу туды –

я не цярплю вайны...


...I не нарадзілася

яшчэ адно дзіця

зь непрадвызначаным лёсам.


...Усё роўна

дадому вяртацца...


...Гісторыя ідзе паступова...

назад...


2002  В. Кустава

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 31.01.2011