О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Зімовым вечарам

сяджу і п’ю гарбату,

гарачую салодкую гарбату.

Мой пакой адлюстроўваецца

па другі бок шыбы,

дзе кружыць вецер,

неўтаймаваны халодны вецер.

Такі ж Я-цень

у фальшывым люстэрку –

на іншым баку паралельнага часу

чужой рэальнасьці–

сядзіць і п’е гарбату

бяз смаку і паху.


У задуменьні адводжу погляд

ад самога сябе.

Мой цень устае

і выходзіць за дзьверы,

таксама забыўшыся

на мяне.


2000  В. Кустава

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 31.01.2011