Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!
Што маё сэрца да вас парывае?
Чым так прыкованы я...
Якуб Колас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

А. С.


Мой бацька,

мой браце,

мой стомлены талентам хлопчык,

наіўны і шчыры

да самых сівых валасоў.

Пан Лёс варожыць:

«Уздыміся,

ачуйся, малойчык!

Бразготкай сваёй

разбудзі,

разбурлі

вершасон».


*


А мо’ насамрэч адзіны

ў краіне маёй прарок

і той сканаў ад Радзімы,

забыўся на свой парог.


Напэўна, забыліся людзі

на мову прарока свайго.

Бяз мовы прарока ня будзе!

Бяз словаў патухне сьвятло...


Ён п’е за яе, Айчыну

як п’е за сябе віно.

I варты Радзімы, магчыма,

адзін ён – усё адно.


I топіць свой боль без спачыну

ў самоце, у варажбе,

зь нейкай прарочай прычыны,

як п’е за Яе – за сябе.


2000  В. Кустава

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 31.01.2011