Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

СПАМІЖ

Спаміж барвінкаў, ціхіх сноў,

Заспадабаўшы дрэваў цень,

Ў сьвятле пазорных ліхтароў

Ляжаў дзяцюк, што дзіўны сьцень.


Ў руцэ міргала зырка сьвечка,

Як мятлікі сьпявалі думкі,

Ноч зачыніла вечкай дзень,

На бусьнях сьцёрла ўсе малюнкі.


Ён спачываў, сьвярбеў агонь,

Нехта паклаў на грудзі трэску.

Дрымотнік сьціскнула далонь,

Ягоны твар сьвяжэй за фрэску.


Напэўна спаў, ён бачыў сны,

Здавалася, ня дыхаў нават.

А ведзьмакі і сьвятары

Вакол яго рабілі сабат.


1998  Бога

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 07.07.2009