Каб не мова, даўно б мы растаялі,
Расплыліся б імглой між чужых,
Зьбеглі ў вырай гусінаю стаяю...
Але з мовай – і мы будзем жыць!..
Натальля Арсеньнева
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

І ў Хоцімску,

                     і ў Тураве,

                                      і ў Глуску

Адно сумуем мы па-беларуску.

На жаль, на сьвеце ўсё нявечнае

I ўсё на сьвеце незваротнае,

А намі столькі ўжо зьнявечана

Свайго,

            сьвятога,

                           роднага!

I мары ў нас патрушчаны,

I храмы зь ветрам пушчаны.

Глянь,

           сьмерць плыве над пушчамі,

Рукою д’ябла спушчана.

Глядзім усьлед мы абыякава –

Ніякія!

           Завём Якуба Якавам.

I ў Хоцімску,

                     і ў Тураве,

                                       і ў Глуску

Сумуем мы яшчэ па-беларуску.


  А. Пісьмянкоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 21.12.2010