Эх, скручу я дудку!
Такое зайграю,
Што ўсім будзе чутка
Ад краю да краю!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МАЯ ЛЮБА

У любы маеі дый косы ільняныя й вочкі нябескія,

                                   Губкі вішнёвыя;

I шчочкі ружовыя, шыйка і ручкі, як бель лебядзіная, –

                                   Грудкі пуховыя;

I голас у любай, як ў лесе зьвінючай, бліскучай крынічанькі

                                   Сьпевы адвечныя;

А ўсьмешка каханай – ў зялёным аксаміце лугу мурожнага

                                   Перлы сланечныя;

Ідзець каралеўнаю, добрай, ласкаваю, роўнай паходкаю,

                                   Ціха ступаючы;

Заўсёды ўсьміхаецца думцы захованай, ў сэрцы мілосную

                                   Песьню сьпяваючы;

Вяночкі штовечара ў рэчку спушчаючы, кажа: «Плывіце вы

                                   Разам з вадзіцаю!

Скажэце каханаму: станем прад Богам мы параю шлюбнаю,

                                   Хоць бы з грамніцамі».



А гэтак далёкая! Так яно, зорачка захаду раньняя,

                                   Будзе і станецца.

Над нашым каханьнейкам людзі ня сільныя, леты ня ўластныя –

                                   Хай жа мінаюцца.


  А. Гарун

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 24.11.2010