І шлях, што тчэцца сьлёзкамі зязюль,
I жніўны дзень сьпякотны, без прадыху...
Чым непапраўна-модада дасюль
Жыла і я, нібы ня меўшы слыху?
Дакладнік-час узважыць мой хатуль,
Сава над мітусьнёю зарагоча.
Чым незваротна-молада дасюль
Ішла і я, бы завязаўшы вочы?
Ці век перавярнуўся ўгору дном,
А ці самоты стала забагата...
Мне мроілася: песьняй, як радном,
Мяне заўжды накрые ў скрусе хата.
Туга,
маленства мячык падфутболь, –
Няхай ляціць вясёлы ды ружовы!
Я ўся цяпер – неразгаданы боль
Сустрэчы, слоўка, шэпату, размовы.