Прыпарыла, Нахмарыла I ўдарыла! – Сьвяты Ільля... Маланка ўраз зьявілася, Мільгнула і звалілася, I дожджыкам аблілася Гарачая зямля. Кроплі разам, згодна, жвава Пояць ўсё, што хоча піць: Збожжа, дрэвы, кветкі, травы, Вулкі хочуць затапіць,
Б'юць у стрэхі, мыюць шыбы,
Мыюць хаты, мочуць сад,
Ў рэчцы спожыў маюць рыбы... – Хто ў прыпар дажджу ня рад?
Сьцішаецца, Зьмяншаецца,
Ўнімаецца. – Няма! I слонка паказалася,
Маўляў, само купалася;
Прыемна усьміхаецца,
Блішчыць, пераліваецца,
Яскрава адбіваецца,
На траўцы, на лісточку,
У рэчцы, ў раўчачочку,
На вулачцы, ў садочку,
Зямля ўздыхае поўнымі,
Шчасьлівымі, чароўнымі
Грудзямі усіма.
|
|