Беларусь, твой народ дачакаецца
Залацістага яснага дня.
Паглядзі, як усход разгараецца,
Колькі ў хмарках залётных агня.
Максім Багдановіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

Мая Жанчына

ўсьміхаецца мне,

катуючы маё сэрца,

а сьлёзы й просьбы мае

яе злуюць,

а вачыма яна пасьміхаецца,

а рукамі гэткімі зграбнымі,

смуглявымі, далікатнымі й гатовымі

да пацалункаў – рукамі гэтымі

яна заціскае мой прагны да крыку рот.

Мая Жанчына – сымболь і паходня,

І дух, разьліты скрозь у сьвятле і ў цемры,

які вядзе мяне па жыцьці.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .

Паспрабуй

адабраць

у мяне

Жанчыну.


  С. Адамовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 01.09.2010