Я іду пад чорным парасонам,
чорны гальштук, чорны гарнітур.
Чую за сьпіной гудкі клаксонаў
і машын напорысты алюр.
Пад нагамі сьцелецца бетонка,
веснавое сонца нада мной,
праваруч мяне сьмяецца звонка
дзеўчынёшка а чорнаю касой.
Высыхаюць хутка тратуары
і бралі высотных камяніц,
і гарыць прываблівасьць на тварах
у сустрэчных дзёрзкіх маладзіц.
Разьмяняць рубель на карамелькі
па-суседзку ў краме я прашу
крамшчыцу віхрастую. З бутэлькі
піва п’ю, а потым – саграшу.
Потым зноўку спорны дождж пральецца,
потым я напару з маладой
дзеўчынёхай, што заўжды сьмяецца,
можа быць, што весела са мной.