Героям падпольля прысьвячаю
Мы пойдзем рабіць гэта сёньня. I вясна дапаможа
нам. Вясна ўліе ў нашыя целы магутную энэргію
каханьня, любові й страсьці. Кожны з нас усклад-
зе на рамёны сваю ўласную ношку. Мы будзем пра-
маўляць у тахт крокам радкі любімых вершаў.
З мужчынамі побач будуць жанчыны, маладым
людзям дапамогуць дзяўчаты. Хтосьці возьме з
сабою букецік першацьветаў, хтосьці – стартавы
пісталет, перароблены пад дробнакалібэрныя
набойчыкі, а хтосьці, невысокі й каржакаваты,
ускіне на сьпіну заплечнік з трынітраталуолам.
Пасьля зацяжных халадоў настане цяпло, кнігаўкі
апануюць поплаў, яшчэ весялей пабяжыць па дрэ-
вах сок, зацьвіце сон-трава, над бліндажамі апор-
ных базаў зацёхкае салавей.
Нашая паэма, на жаль, будзе доўгай. Але мы мусім
яе дапісаць – дзеля нашай лгобові да Бацькаўш-
чыны, да нашых прыгожых жанчын.
Мы пойдзем рабіць гэта сёньня. Сьмела й стрыма-
на, ціха ступаючы і зь вераю ў сэрцы. Мы выгук-
нем новы лёзунг – «Patria o muerte!» А інакш
немагчыма, інакш нам будзе дрэнна. I таму мы
пачнем рабіць гэта сеньня. Абавязкова.
Наш рух па тэрыторыі, якая завецца Беларусь,
пачаўся й працягваецца пад акупацыяй. Усё, што
мы робім – робім акцыяй супраціву. Мы будзем
супраціўляцца дзеля вашых жанчын, бо яны жа-
даюць пайсьці за намі, але толькі эа намі мужнымі.
Бацькаўшчына ёсьць нашай Вялікай Жанчынай,
у ейным улоньні мы паўсталі, у ейных межах хо-
чам знайсьці апошняе супакаеньне. Бацькаўшчы-
на, Матка ўсяго беларускага, адзіны й непаўтор-
ны кантэкст беларускага духу. Вось за ШТО мы
пішам на цэры ворага знакі беларускага супраціву.