О любоў мая, Беларусь!
Над туманным начным стаўком
Пралятае самотная гусь,
Разразаючы люстра крылом...
Уладзімір Караткевіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

* * *

... хворая паясьніца маткі,

бацькавы нараканьні,

братава адасобленасьць,

ягоныя жонка й дачушка;

сястра крыклівая з сынам

і быцькам твайго пляменьніка;

хросная маці Часлава

з гораду Белапольле;

у хляве цялушка здаровая

ўжо на дзявятым месяцы;

дрэвы, якім так файна

расьці на вольніцы хутара;

старая бацькава хата,

прапахлая пацукамі,

і матчыма хата, прапахлая

табакай і дымам зь печы;

таварыш, якому учора

ты вызваліў месца ў камэры,

і вораг, які варты

тваёй мельхіёравай кулі

альбо хоць бы твайго слова,

што, нібы снарад гаўбічны,

ўзарэ дзесяціну варожую,

на якой мы заўтра пасадзім

Дрэва Нашай Свабоды!


23.IX.1998. Менск, гатэль «Юбілейны».  С. Адамовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 01.09.2010