Ох, каб мне той смык,
Каб на сэрцах граў, –
З радасьцяй бы зьнік,
Абы голас даў!..
Франьцішак Багушэвіч
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

МІМАЛЁТНЫ ЭКСЦЭС ЗЬ ЕВАЙ БРАЎН

Ты ўсё яшчэ прывабная,

і ціхая, і здольная,

таемная і зграбная

па-свойму, і свавольная.

Але і новай рысаю

твой позірк перакрэсьлены.

І штосьці непамыснае

глядзіць зь цябе нявесела.

Пакінь жа ўсё, што зроблена

ня так, як бы хацелася.

Жыцьцё ня любіць згорбленых,

яно спрыяе сьмеласьці.

Падай мне рукі-рэчанькі –

я патану ў іх вуснамі.

Мы станем недарэчнымі

і крышачку распуснымі.

I ты часьцей задыхаеш,

і мне ўваччу зацемрыцца...

Старыя душы выхрысьцім

і ў новыя абернемся.

I зноў у крузе сонечным,

крыжуючыся ў свастыку,

мы стомімся, як гончыя,

мы зафіксуем пластыку.

Над намі водар аеру

ўсплыве, засьцерагаючы

ад бліскавіцы карнае

і перуноў канаючых.


27.VII.1994.  С. Адамовіч

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 31.08.2010