Даволі зьдзекаў і прымусаў!
Даволі глуму і пакут!
Хачу быць вольным Беларусам‚
Аслабаніць свой родны кут!
Алесь Змагар
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

СЕЦІВА

Цешыцца дзеўчына сецівам,

Сецівам зь нітак пакрадзеных,

Пасткай сецівам складзеных,

Сецівам цешыцца дзеўчына.

Шчасьцем зь сяброўкамі дзеліцца,

Кожнай сяброўцы лоўка,

Ахвяру трымае ў вяроўках.

З кожнай блізкай сьцерліцай,

Бяспынна трафеямі дзеліцца.


І разам яны са стомай,

У ціхіх абшарах дому.

П'юць каларытную кроў,

З ахвяраў агідных дамоў!

Трымаючы бедных у сецівах,

Важліва, шчыра, надменліва,

І ўсім асабліва кемлівым,

Кроў выпіваюць першымі,

Песьнямі, словамі, вершамі!

І цеплынёю грэшнаю,

У пекла зьмяшчаюць грэшнікаў.


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 06.07.2009