Шыфр няўстойлівых фраз,
Гук недарэчлівых слоў.
Вы забівалі не раз,
Атрутаю сонечных сноў.
Код пацалункаў начы,
Яднаньне аголеных цел.
Гэту загадку вайны,
Я разгадаць хацеў.
Чую спрэсованы шэпт,
Вуснаў вільготны дотык,
Сэнс абмяжованы тэкст,
Згубіў у палёце эротык.
І пах назаўжды валасоў,
Застаўся ў шыфры са мною.
Вы наўмысна каханьне,
Хавалі пад ціхай любоўю,
Як бюст пад празрыстай сукенкай,
Як жар пад холадам слоў.
Вы гэта ўсё называлі,
Зьсяброваным словам "любоў".
І я захапляўся надзеяй,
На праўду і вечны спакой.
А пах ваш у гэта не верыў,
Таму падкіроўваў мной.
Таму прымушаў маё цела,
У канвульсыях крыўдна дрыжаць.
І ўсё што машына пасьпела,
Патрэбна нам раскадаваць!