Мы пішам пад мухай, харчуемся літрамі,
А нам заяўляюць: "Не варты вы літары!"
"Не варты мы літары?" - "Не варты вы літары!"
А пох..й мы зноў, трымаемся літрамі!
Хітрыя дзядзькі, шыкоўныя цёткі.
А мы! А хто мы? Мы дзеяч з-пад водкі!
Мы голас з каморкі, мы мыла зь вяроўкай,
Мы хрып ад наступстваў салдацкай махоркі!
Нам кажуць: "Вы сумны, вандальны, агідны!"
Ці моўчкі глядзяць з-пад ілба.
"Ганьба! Ганьба! Такім недамытым,
Такім недабітым ганьба!"
Дык добра! Ганьба дык ганьба!
Мы нальем сабе зноўку і вып'ем за ўсё па-асобку!
Бо пох..й! Мы зноў трымаемся літрамі
І што нам з таго, што не варты мы літары!