Забей Дамавіка! Сякерай забей!
Забей аўтаручкай! Атрутаю зьмей!
Кувалдай, цьвіком, малатком, дынамітам!
Хай здохне як гніда, гэтая гніда!
Траціла пазыч, ці мех гексагена,
Каб зьнішчыла ўсё, да апошняга гена.
Да апошняй цэпочкі яго ДНК!
Забяры жыцьцё ў Дамавіка!
Бей яго! Гасі! Вырубай!
Дубінай, сякерай. Ці кінь пад трамвай.
Катком пераедзь! Тралейбуса колам.
Залей яго цела цэментным растворам!
Папырскай сродкам ад каларакаў,
Хай здохе, сабака, у вагні хімікатаў!
Страляй з кулямёта, зь вінтоўкі, з ружжа.
Злаві гэту падлу на люстру нажа!
Расчляні, закапай! Дамавік - гэта зло!
Парэж цыркуляркай цела яго.
Бензапілою! Рэшктамі дроту,
Кінь яго цела на радасьць народу.
Задушы яго ўласна рукамі,
Манціроўкай прыбі, закончы нагамі.
Аблей яго цела адгідамі станцый
Хай мірныя атамы кончаць паганца!
Пасадзі яго ў шатл, які не вярнецца,
Стул электрычны - вось яго мейсца!
Калбась мінамётам, плюшчы гантэляй,
Яго сьмерць будзе вельмі вясёлай падзеяй!
Будзе мір! Будзе май! Будуць сьветлыя сьвяты!
Зьнішчы, нарэшце, гэтага гада!