Маіх вачэй расчыненыя форткі
глядзяць у сьвет, дзе восень і дажджы,
дзе лістапад у жоўтыя абгорткі
паапранаў шурпатыя глыжы,
дзе не знарок, а больш па завядзенцы
узад-уперад ходзіць паміж дрэў
зьбялелы промень восеньскага сонца,
які душы, на жаль, мне не сагрэў;
і дзе няма ўжо буйства белых красак,
а толькі сум півоняў ды жарства,
на хутары пустым шаленства масак
і непатрэбства думак пра дзяржстрах.
I ўсё ж люблю лістоты жоўты прысак,
бурштынавыя вочы сонных зьмей,
таемнасьць соваў і адкрытасьць плісак,
ну і, вядома, крышачку – яюдзей