Прыгажосьць існуе па-за межамі зроку,
Прыгажосьць існуе па-за межамі часу...
Скараціўшы адлегласьць у некалькі крокаў -
Нашы вочы і рукі застаюцца сам-насам.
Віка Трэнас
Родныя вобразы
уваход      рэгiстрацыя
 
  ГАЛОЎНАЯ     АРХАІЧНАСЬЦЬ     ЖЫВАПІС     ДПМ     ВЕРШЫ     ЛІТАРАТУРА     БІЯГРАФІІ     ФОРУМ     СПАСЫЛКІ  
пошук

  
Тлумачальны Слоўнік

ВУСАТАЯ НАТА

Ідуць у мясарубку калонаю дні,

Гляджу Амелі, а ўвечары плачу.

Ад плачу пагана і гідка ў грудзі.

Гляджу Амелі, а нічога не бачу!


Замоўк тэлефон, астывае гарбата,

На вуліцы трупы нэрвова дрыжаць.

Кумір назаўсёды - Вусатая Ната

А антыкуміра патрэбна шукаць.


Партвэйн на цельнік праліты ўчора,

Напэўна прыдзецца той цельнік сьцяраць.

Вусатая Ната мне зыча быць вартым,

Бутэлька пад ложкам мне зыча бухаць.


І хай! Відавочна нічога не вернеш,

Я лягу пад плотам, засну пад кустом.

І зайздрасьць да Наты, як зайздрасьць да Генюш,

Прап'ю як машыну, жанчыну і дом!


  З. Смалякоў

вэрсія для друку

Адзнакi: 0/0 Водгукі(0)
Дадаў PL 06.07.2009